Melodifestivalen

Melodifestivalen
Месца(ы) правядзення
Жанр(ы) музычная праграма[d]
Сайт melodifestivalen.se (шведск.)

Melodifestivalen (mɛlʊˈdiːfɛstɪˌvɑːlɛn, melodi — мелодыя, festivalen — фестываль) — музычны конкурс, які праходзіць у Швецыі, арганізаваны кампаніямі Шведскае тэлебачанне (SVT) і Шведскае радыё (SR) і вызначае прадстаўніка ад Швецыі на конкурс песні Еўрабачанне.

Праводзіцца амаль штогод, пачынаючы з 1958 года. З 2000 года Мелодыфестывалін стаў самай папулярнай праграмай у Швецыі[1]. Конкурс транслюецца таксама па радыё і ў інтэрнэце.

У 2007 паўфіналы паглядзела каля 3,1 млн гледачоў, і каля 4 мільёнаў шведаў паглядзелі фінал[2][3]. Шэсць пераможцаў фестывалю сталі пераможцамі самога конкурсу Еўрабачанне. Мелодыфестывалін аказвае таксама значны ўплыў на шведскую музыку. З увядзеннем чатырох паўфіналаў і раўнда «Другі шанец» у 2002 годзе колькасць удзельнікаў павялічылася да 32.

  1. Television in Sweden
  2. Magnus Helander (12 марта 2007) SVT: Vi är otroligt stolta Архівавана 29 верасня 2007 года.
  3. Melodifestivalen—Viewing figures Архівавана 29 сакавіка 2007 года.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search